Паводле звестак Белгідрамета, на большай частцы тэрыторыі Рэспублікі ў бліжэйшы час чакаюцца навальніцы.
Прагназуемыя наступствы:
•пашкоджанне (абрыў) ліній сувязі і электраперадач;
•адключэнне электрычных падстанцый, электраэнергіі ў населеных пунктах;
•узнікненне прыродных вазгорванняў, а таксама пажараў у жылых і вытворчых будынках.
Рэкамендацыі для насельніцтва:
•падчас навальніцы трэба трымацца далей ад электраправодкі, антэн;
•адключыце радыё і тэлевізар, пазбягайце выкарыстання тэлефона і электрапрыбораў;
•падчас навальніцы нельга купацца ў вадаёмах;
•знаходзячыся на вуліцы, паспрабуйце абраць сховішча.
У выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце па тэлефоне 101 ці 112.
© 2016 ДСНСУ " Магілёўская гарадская СДЮШАР № 3»
г. Магілёў, бульвар Непакораных, д. 7а