27 верасня 2023 года с 9.00 до 12.00 на тэрыторыі
Магілёускай вобласці будзе праводзіцца праверка сістэмы
апавяшчэння з уключэннем электрасірэн.
Просьба захоýваць спакой.
Ніякіх дзеянняý прадпрымаць не трэба.
21 верасня Адзіны дзень бяспекі!
Згодна з рашэннем камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь у чацвер чацвёртага тыдня верасня праходзіць акцыя "Адзіны дзень бяспекі". У гэтым годзе адзіны дзень бяспекі - 21 верасня.
Галоўнымі арганізатарамі акцыі выступаюць органы дзяржаўнага кіравання, МНС ды іншыя суб'екты прафілактыкі правапарушэнняў. Таксама да іх далучаюцца грамадскія аб'яднанні, сродкі масавай інфармацыі, зацікаўленыя арганізацыі.
Штогадовая акцыя праводзіцца з мэтай развіцця ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем і прапаганды бяспечных умоў пражывання насельніцтва.
У рамках акцыі ва ўстановах адукацыі, на прадпрыемствах і ў арганізацыях будзе арганізавана практычная адпрацоўка планаў эвакуацыі. Як і куды правільна рухацца, на якія знакі арыентавацца, каб застацца ў жывых пры пажары і іншых НС, як правільна карыстацца першаснымі сродкамі пажаратушэння і аказаць першую дапамогу - зможа даведацца кожны не толькі ў тэорыі, але і на практыцы.
© 2016 ДСНСУ " Магілёўская гарадская СДЮШАР № 3»
г. Магілёў, бульвар Непакораных, д. 7а