ДСНCУ " Магілёўская гарадская СДЮШАР № 3»
Наша школа з'яўляецца школай адзінаборстваў і заснавана ў 1967 годзе. У адзінаборстве выяўляецца спрыт, сіла, мужнасць, неадступнасць — і ўсё гэта зліваецца ў мужчынскую i жаночую прыгажосць. Звыш 50 гадоў школа ўвасабляе высокі дух мужнасці і стойкасці адораных хлопцаў i дзяýчын, якія настойліва імкнуцца да перамогі над супернікам. Сіла школы ва ўменні ставіць высокія мэты і дасягаць іх.
На сённяшні момант школа прадастаýляе паслугі насельніцтву на бясплатнай аснове:
— бокс;
— вольная барадзьба;
— дзюдо;
— самба;
— таэквандо.
Жадаючых дзяцей навучыцца спрыту, сіле і мужнасці, настойлівасці і смеласці запрашаем у нашу школу для набыцця гэтых якасцяў і дасягненні спартыўных вынікаў па нашых відах спорту.
Навучальна—трэніравальны працэс праводзіцца ў спецыялізаваных залах:
- зала барадзьбы (б-р Непакораных, д. 7а);
- зала дзюдо (вул. Каштанавая, 2 ГЦ " ГіПА»);
— зала боксу (СШ №39).
Кантактны тэлефон: +375 (222) 20-62-10
Меркаванне аб якасці абслугоўвання насельніцтва ДСНСУ "МГ СДЮШАР № 3" Вы можаце выказаць на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь