Серада, 06 Студзень 2021 03:00
Калядная спартландыя
Выхаванцы некалькіх спартыўных аддзяленняў пазмагаліся за першынство ў каляднай спартландыі.
Хлопцы прынялі ўдзел у камбінаванай эстафеце, дзе ім давялося бегаць пераскокваючы праз скакалку, спаборнічалі ў скачках з месца, бегу ў мяшках і многае іншае. Вельмі спадабалася эстафета "Паравозік", дзе капітан каманды - "паравоз", а гульцы - "вагончыкі", якія паступова чапляюцца да капітана.
У зале панаваў спартыўны азарт і весялосць. Каманды з энтузіязмам выконвалі заданні, імкнуліся толькі да перамогі. Калядная спартландыя скончылася для ўсіх спартсменаў радасна. Кожная каманда атрымала сваю ўзнагароду.