Print this page
Пятніца, 08 Верасень 2023 09:33

21 верасня Адзіны дзень бяспекі!

Written by 
Rate this item
(0 votes)

21 верасня Адзіны дзень бяспекі!

        Згодна з рашэннем камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь у чацвер чацвёртага тыдня верасня праходзіць акцыя "Адзіны дзень бяспекі". У гэтым годзе адзіны дзень бяспекі - 21 верасня.

        Галоўнымі арганізатарамі акцыі выступаюць органы дзяржаўнага кіравання, МНС ды іншыя суб'екты прафілактыкі правапарушэнняў. Таксама да іх далучаюцца грамадскія аб'яднанні, сродкі масавай інфармацыі, зацікаўленыя арганізацыі.

        Штогадовая акцыя праводзіцца з мэтай развіцця ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем і прапаганды бяспечных умоў пражывання насельніцтва.

        У рамках акцыі ва ўстановах адукацыі, на прадпрыемствах і ў арганізацыях будзе арганізавана практычная адпрацоўка планаў эвакуацыі. Як і куды правільна рухацца, на якія знакі арыентавацца, каб застацца ў жывых пры пажары і іншых НС, як правільна карыстацца першаснымі сродкамі пажаратушэння і аказаць першую дапамогу - зможа даведацца кожны не толькі ў тэорыі, але і на практыцы.

Read 35 times